старшына // старшыня

Старшына. Старшае званне малодшага каманднага саставу былой Савецкай Арміі.
Заўжды абавязкова ёсць знаёмыя ў нас - ці то лекар, ці то повар, ці то ротны старшына. П.Панчанка.

Старшыня. Кіраўнік пасяджэння, сходу, арганізацыі, установы і інш.
Калгасны старшыня чымсьці нагадваў былога вайсковага старшыну: таксама ўмеў прынукаць да працы. А.Асіпенка.

Паведаміць пра недакладнасьць