тактоўны // тактычны

Тактоўны. Які валодае тактам, захоўвае правілы прыстойнасці ў адносінах да каго-чаго-н.
- Цябе выратавала тое, што ты аказаўся надзіва тактоўным чалавекам. Я.Рамановіч.

Тактычны.
1. Які мае адносіны да ваеннай тактыкі; які звязаны з вядзеннем бою.
Днём ён быў на тактычных занятках у першым батальёне. К.Крапіва.
2. Які мае адносіны да сродкаў і прыёмаў грамадскай і палітычнай барацьбы.
Але ў сітуацыі, калі СД размножыла яго фатаграфію, самае правільнае - знікнуць з горада на пэўны час. Гэта не ўцёкі - тактычнае адступленне, каб перагрупавацца. І.Шамякін.

Паведаміць пра недакладнасьць