таннець // танчэць

Таннець. Станавіцца больш танным, паніжацца ў цане.
Сінонім: дзешавець.
Ям, залітых вадой, на лузе з кожным годам больш ды больш. Сена ад гэтага не робіцца больш і дровы ў казённым ці ў купецкім лесе не таннеюць. Я.Брыль.

Танчэць. Разм. Станавіцца больш тонкім, танчэйшым.
Паступова вяроўка танчэла і заканчвалася тоненькім пяньковым хвосцікам з дзесяткамі вузельчыкаў. Я.Колас.

Паведаміць пра недакладнасьць