Тарфянік. Залежы торфу, тарфяное балота.
Нядрэнная кармавая база, вялікія плошчы асушаных тарфянікаў былі багаццем калгаса і яго рэальным рэзервам. Звязда.
Тарфянішча. Месца, дзе раней здабывалі торф; асушанае балота.
Лета было сухім, без дажджынкі, зямля сасмягла, патрэскалася, лесавыя тарфянішчы парабіліся на порах. М.Лынькоў.