трак // тракт // трактат

Трак. Звяно гусеніцы (у трактара, танка і пад.).
Карпенка не спускаў вачэй з калоны, якая ўсё расла і расла на дарозе, ужо чуваць было, як дрыжала зямля ад танкаў, як лескацелі іх цяжкія шырокія тракі. В.Быкаў.

Тракт. Шырокая праезная дарога.
Сінонім: шлях.
Ад станцыі да бальніцы было з вярсту, і вёў да яе самы сапраўдны тракт - вымашчаны брусчаткаю, абсаджаны маладымі таполямі. Л.Арабей.

Трактат. Навуковая праца, у якой разглядаецца асобнае пытанне, праблема; разважанне на спецыяльную тэму.
Газета застаецца газетай - не пацяшальнай чытанкай і не навуковым трактатам, а трыбунай мас і трыбунай для мас. Б.Стральцоў.

Паведаміць пра недакладнасьць