трасяніна // трасянка

Трасяніна.
1. Калыванне, падкідванне пры яздзе па няроўнай дарозе.
- Я, напрыклад, нядаўна ехаў у цягніку, дык такая была страшэнная трасяніна, што ледзь на нагах трымаўся. Звязда.
2. Разм. Сварка, калатня.
І ўсё ўставала прад вачыма беднае кабеты: ... сваркі, трасяніна. Я.Колас.

Трасянка. Стрэсенае з саломай сена на корм жывёле.
З катуха, у які мы кідалі Падласцы трасянку з саломы і сена, мне ўжо не вельмі цяжка было дабірацца да бэлькі. Я.Брыль.

Паведаміць пра недакладнасьць