Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

узмацнець // узмацніць

Узмацнець.
1. 1 і 2 ас. не ўжыв. Узмацніцца, павялічыцца ў сіле (пра вецер, дождж і інш.).
Вецер узмацнеў і са злосцю круціў вадзяныя струмені. Т.Хадкевіч.
|| Стаць больш трывалым, цвёрдым; умацавацца. Калгас гэтым часам узмацнеў. Пачала папаўняцца малочная ферма. На другі год вялікі прыбытак даў лён. А.Чарнышэвіч.
2. Стаць больш здаровым, вынослівым.
Сінонімы: падужэць, паздаравець.
Вось выраслі дзеткі, за лета ўзмацнелі, пад восень у вырай яны паляцелі. Я.Журба.

Узмацніць. што.
1. Зрабіць што-н. мацнейшым, павялічыць сілу чаго-н.; умацаваць што-н.
Гулкае рэха вялікага і пустога памяшкання ў шмат разоў узмацніла шум нашых крокаў. А.Чаркасаў.
2. Актывізаваць што-н.
Сінонім: палепшыць.
Узмацніць выхаваўчую работу.

Слоўнік паронімаў беларускай мовы   Слоўнік паронімаў беларускай мовы
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020