факт // фактар

Факт. Сапраўдны, нявыдуманы выпадак, з'ява, здарэнне; тое, што сапраўды мела месца; рэальнасць.
І нічога добрага не было ў гэтых чутках, і горш за ўсё - яны пацвярджаліся фактамі. Я.Колас.

Фактар. Момант, істотныя абставіны ў якім-н. працэсе, з'яве; рухаючая сіла, прычына якога-н. працэсу, з'явы.
Сярод прыродных фактараў найбольш магутны ў забеспячэнні большай працягласці жыцця чалавека - лес. Полымя.

Паведаміць пра недакладнасьць