фіксаж // фіксатар // фіксатуар // фіксатыў

Фіксаж. Хімічны раствор, у якім апрацоўваюць фотаматэрыялы для замацавання здымка.
Замацавальнікі (фіксажы) замацоўваюць (фіксуюць) адлюстраванне на плёнцы. Таваразнаўства.

Фіксатар.
1. Прыбор, прыстасаванне для замацоўвання чаго-н. у патрэбным становішчы.
Фіксатары замаруджваюць выпарванне паху духоў і адэкалону. Таваразнаўства.
2. Той, хто фіксуе, адзначае што-н.
Сучасны журналіст-эканаміст не проста фіксатар фактаў, ілюстратар пэўных пастулатаў, а тэарэтык, удумлівы аналітык, які, умела спалучаючы ў адной асобе майстэрства публіцыста з ведамі спецыяліста, можа сказаць чытачу нешта новае. Б.Стральцоў.

Фіксатуар. Памада для валасоў, якая надае ім пэўную форму.
Прыемны пах фіксатуара.

Фіксатыў. Спец. Раствор, якім пакрываюць карандашныя малюнкі, чарцяжы з мэтай захавання іх ад пашкоджання.
Чарцяжы замацаваны фіксатывам.

Паведаміць пра недакладнасьць