франтавы // франтальны

Франтавы. Які мае адносіны да фронту, дзейнічае на фронце.
Па-ранейшаму яны сходзяцца, абмяркоўваюць франтавыя навіны, спрачаюцца, і гэта ёсць тое галоўнае, чым жывуць. І.Навуменка.

Франтальны.
1. Накіраваны ў бок фронту; лабавы; які ажыццяўляецца па ўсяму фронту.
Панёсшы вялікія страты, немцы адмовіліся ад франтальнага наступлення і ўзмацнілі націскі на флангі. Звязда.
2. перан. Які распаўсюджваецца на ўсіх, адбываецца адначасова; агульны.
Асноўны метадычны прынцып на ўроку, як і раней, франтальная работа з класам. М.Барсток.

Паведаміць пра недакладнасьць