Фундаментальны.
1. Трывалы, моцны, вялікі.
Фундаментальнае збудаванне.
|| перан. Грунтоўны, глыбокі па зместу. Фундаментальнае даследаванне.
2. Асноўны, галоўны.
Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь - наша галоўная фундаментальная бібліятэка.
Фундаментны. Які мае адносіны да фундамента, прызначаны для яго.
Усе фундаментныя работы былі закончаны раней тэрміну, і што яшчэ не менш важна - да наступлення дажджлівых дзён. Звязда.