фуражачны // фуражны // фуражырны // фуражырскі

Фуражачны. Які мае адносіны да фуражкі; звязаны з вырабам, продажам фуражак.
Фуражачная майстэрня.

Фуражны. Які мае адносіны да фуражу - расліннага корму для жывёлы.
Ліда ... уладзілася прасавальшчыцай сена на адной з большых у раёне фуражных баз. Я.Брыль.

Фуражырны. Які мае адносіны да фуражыра - асобы, якая ведае нарыхтоўкай, захоўваннем і выдачай фуражу; які складаецца з фуражыраў.
Фуражырны атрад.

Фуражырскі. Які мае адносіны да фуражыра, належыць яму.
Фуражырскія абавязкі.

Паведаміць пра недакладнасьць