фурункул // фурункулёз

Фурункул. Гнойны нарыў.
Сінонім: скула.
[Золатаў] пашкадаваў, што не мог узяць свайго чалавека, але чалавек яго, Іваноў, па сутнасці, адзіны, якому ён верыў, хварэў - фурункулы ўскочылі на такім месцы, што ён не мог сесці ў сядло. І.Шамякін.

Фурункулёз. Спец. Захворванне, пры якім на целе паяўляецца многа фурункулаў.
Кабеты пачалі хварэць на запаленне лёгкіх, на грудніцу, на фурункулёз. Я.Бяганская.

Паведаміць пра недакладнасьць