хваставы // хвастаты // хвастцовы

Хваставы.
1. Які мае адносіны да хваста.
Спінны і хваставы плаўнікі ў плоткі шэрыя, а ўсе іншыя - светла-чырвоныя. А.Матрунёнак.
2. Які знаходзіцца ў хвасце, ззаду чаго-н.
Сяргей з кандуктарам ехалі ў тамбуры хваставога вагона, які асабліва кідала ў бакі. І.Гурскі.

Хвастаты. З доўгім ці густым хвастом; з хвастом наогул.
Такіх земнаводных, як трытон, з вузкім доўгім целам і хвастом аб'ядноўваюць пад назваю хвастатых. Заалогія.

Хвастцовы. Які мае адносіны да хвастца - ніжняй часткі пазваночніка чалавека.
Хвастцовыя пазванкі.

Паведаміць пра недакладнасьць