Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

хваткі // хвацкі // хвосткі

Хваткі. Разм. Які спрытна, учэпіста хапае, хутка схоплівае і ўтрымлівае што-н.; учэпісты; спрытны.
Кожны з нас бадзёры, ўпарты, хваткі, мы яшчэ не зведалі тугі. П.Прануза.

Хвацкі.
1. Удалы, спрытны, маладзецкі.
Гэты стары салдат, хвацкі рубака, узнагароджаны трыма георгіеўскімі крыжамі, потым камандзір эскадрона ў Будзёнаўскай конарміі. В.Хомчанка.
2. Разм. Вельмі добры, слаўны.
Боты не надта хвацкія: да старых, абшарпаных халяў прышыў Адам галоўкі. І.Навуменка.

Хвосткі. Які моцна, балюча сцябае.
Якраз пачаўся халодны хвосткі дождж. Ужо не адзін раз клаўся на Новагарадок снег, але яму пакуль не хапала сілы, каб утрымацца на зямлі. Л.Дайнека.

Слоўнік паронімаў беларускай мовы   Слоўнік паронімаў беларускай мовы
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020