цагельны // цагляны

Цагельны. Які мае адносіны да вырабу цэглы.
Навакол жылі агароднікі, сем'і рабочых былых цагельных заводаў. М.Лынькоў.
Няправільна. Нездаволена прабурчаў нешта ззаду між цагельнага (трэба: цаглянага) друзу Чарняк, стараваты ўжо, аброслы шчаціннем баец - вохкаючы і лаючыся, ён палез наперад. В.Быкаў.

Цагляны.
1. Зроблены з цэглы, мураваны; які мае адносіны да цэглы.
Пад таполямі стаяў цагляны дом з чатырма вокнамі на вуліцу. М.Лупсякоў.
2. Які мае колер цэглы; карычнявата-чырвоны.
Твар Дзічкоўскага быў цаглянага колеру. А.Алешка.

Паведаміць пра недакладнасьць