чараўніцкі // чараўнічы

Чараўніцкі. Які мае адносіны да дзеянняў чараўніка ці знахара.
Чараўніцкая замова.

Чараўнічы.
1. Звязаны з чараўніцтвам, чарамі.
Сінонім: чарадзейны.
Гаспадыня паспешна накрыла на стол, на ім, як па ўзмаху чараўнічай палачкі, з'явіліся талеркі з мясам, белым хлебам. М.Пятніцкі.
2. перан. Які зачароўвае, захапляе, прыносіць асалоду.
Сінонім: чароўны.
Але той, хто наведаў хоць раз чараўнічыя нашы мясціны, не забудзе ніколі ён нас - край блакітны і нашу гасціннасць. П.Пруднікаў.

Паведаміць пра недакладнасьць