шарсцісты // шарсцяны

Шарсцісты.
1. Пакрыты шэрсцю; з доўгай ці густой шэрсцю.
Вучоныя знаходзілі астанкі пячорных ільвоў і гіен, велізарных мядзведзяў, шарсцістых насарогаў, якія жылі ў гэтых месцах дваццаць - трыццаць тысяч гадоў назад. Звязда.
2. Пакрыты ворсам, варсінкамі.
Сінонім: варсісты.
Шарсцістая тканіна.
3. перан. Задзірысты, незгаворлівы, гарачы.
- Антон, той спакойны, а Мікіта, ого, дужа шарсцісты. Больш за слова яму не кажы. М.Ракітны.

Шарсцяны.
1. Які мае адносіны да шэрсці.
Шарсцяное валакно. Шарсцяны тлушч.
2. Зроблены, выраблены з шэрсці.
Шарсцяны світар аблягаў поўныя грудзі і круглыя плечы. І.Мележ.

Паведаміць пра недакладнасьць