эканамічны // эканомны

Эканамічны.
1. Які мае адносіны да эканомікі.
У кароткіх і простых словах расказаў Сцёпка сходу аб задачах эканамічнага адраджэння краіны. Я.Колас.
2. Які дае магчымасць сэканоміць што-н., патрабуе найменшых затрат; выгадны ў гаспадарчых адносінах.
Сучасныя лямпы дзённага святла ў тры разы больш эканамічныя, чым звычайныя электрычныя лямпачкі. У.Мезенцаў.

Эканомны. Які беражліва, ашчадна расходуе што-н., эканоміць.
Эканомны гаспадар.

Паведаміць пра недакладнасьць