эпідэмічны // эпідэміялагічны

Эпідэмічны. Які мае адносіны да эпідэміі, мае характар эпідэміі; прызначаны для барацьбы з эпідэміяй.
Рэзка павялічылася колькасць бясконных сялян, скарацілася пасяўная плошча, шмат у якіх губернях пачаўся масавы голад, а следам - эпідэмічныя захворванні. Полымя.

Эпідэміялагічны. Які мае адносіны да эпідэміялогіі - галіны медыцыны, што займаецца вывучэннем прычын узнікнення і мер барацьбы з эпідэміямі.
Эпідэміялагічны аналіз.

Паведаміць пра недакладнасьць