Рапэцкі Юры (нар. 1944?), пратэстанцкі святар, рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч беларускага замежжа, удзельнік беларускага хрысціянскага руху 20 ст., прапаведнік, рэдактар, публіцыст.

Нарадзіўся ў 1944 г. (?) ў Германіі. Паходзіць з сям'і беларусаў-баптыстаў, якія ў гады Другой сусветнай вайны пакінулі Беларусь. Бацькі - Якуб і Яўгенія (з дому Апанасікаў) Рапэцкія. У двухгадовым узросце пераехаў з роднымі ў Канаду. Жыў у г. Саскатун, дзе скончыў мясцовую сярэднюю школу. Пазней вучыўся ва ўніверсітэце. На апошнім курсе выявіў асаблівую цікавасць да славістыкі. Пасля заканчэння вучобы пераехаў у г. Эдмантан. Там абараніў магістэрскую дысертацыю па расейскай літаратуры. Рэдагуе і вядзе на беларускай мове на транссусветным радыё ў Монтэ-Карла хрысціянскую перадачу «Добрая вестка». Аўтар кнігі «Новае жыццё ў Хрысьце» (Варшава, 1985; Менск, 1995). Служыць святаром евангельскай царквы хрысціян-баптыстаў у г. Таронта (Канада). Упершыню наведаў Беларусь у 1971 г. Наступная сустрэча адбылася на пачатку 1990-х гадоў, калі беларускі пастыр прыехаў у Беларусь з бацькам - Якубам Рапэцкім, адным з пачынальнікаў беларускага пратэстанцкага руху ў ЗША.

Літ.: Беларускі голас (Таронта). 1986. № 330; Літаратура і мастацтва (Менск). 1991. № 39; 1992. № 36; Настаўніцкая газета (Менск). 1992. № 2; Кіпель В.

Паведаміць пра недакладнасьць