Дзвіназаўры (Dvinosaurus), род выкапнёвых амфібій, упершыню выяўленых у верхняпермскіх адкладах на р. Малая Паўночная Дзвіна (адсюль назва). Даўжыня цела каля 1 м, чэрап (даўжыня да 20 см) плоскі, акругла-трохвугольнай формы, з вялікімі звернутымі ўверх вачніцамі і шырока расстаўленымі ноздрамі. Дзвіназаўры ўяўлялі сабой палаваспелую лічынку, якая вяла водны спосаб жыцця і пажыццёва захавала жабернае дыханне. Рэшткі выяўлены ў Валагодскай, Архангельскай і Ніжагародскай абласцях, а таксама ў Татарстане (Расея).

Паведаміць пра недакладнасьць