Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Амніёты (Amniota), вышэйшыя пазваночныя - рэптыліі, птушкі, млекакормячыя, для якіх характэрна ўтварэнне вакол эмбрыёна зародкавых абалонак, у тым ліку амніятычнай, або амніёна (адсюль назва). У адрозненне ад анамній эмбрыянальнае развіццё амніёт праходзіць у яйках, якія адкладваюцца на сушы, або развіваюцца ў арганізме маці. Багатыя жаўтком яйкі амніёт, праходзячы па яйкаводзе, пакрываюцца бялковай і шкарлупіннай абалонкамі. Бялковая абалонка мае дастатковую колькасць вады для развіцця эмбрыёна, а шкарлупінная забяспечвае захаванне формы, абараняе ад высыхання, механічных пашкоджанняў, выконвае бар'ерную і іншыя функцыі. Па меры развіцця ў яйцы зародкавага дыску па яго краях утвараецца полая кальцавая складка. Пры разрастанні яна ўкрывае ўвесь зародак, утварае вонкавую (серозную) і ўнутраную (амніятычную) абалонку. Прастора паміж абалонкамі запаўняецца амніятычнай вадкасцю. Зародак плавае ў вадкасці, якая засцерагае яго ад высыхання, механічных пашкоджанняў і стварае адпаведнае асяроддзе. Для амніёт таксама характэрна развіццё алантоіса, або зародкавага мачавога пузыра, у які выдзяляюцца прадукты распаду. Прылягаючы да вонкавай абалонкі і маючы развітую капілярную сетку, алантоіс выконвае і дыхальную функцыю. Для дарослых амніёт характэрны больш прагрэсіўныя ў параўнанні з анамніямі рысы арганізацыі, звязаныя з жыццём на сушы (арагавенне скурных покрываў, павелічэнне дыхальнай паверхні лёгкіх, раздзяленне малога і вялікага кругоў кровазвароту, з'яўленне тазавых нырак, унутранага апладнення, вялікая рухомасць і дасканаласць апорна-рухальнага апарата, нервовай сістэмы і інш.).

Земнаводныя і паўзуны   Земнаводныя і паўзуны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020