Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Лажанне амфібій і рэптылій. Здольнасцю па-сапраўднаму перамяшчацца па дрэвах, кустах, стромкіх паверхнях (земляных, камяністых, пабудовах) з амфібій Беларусі вызначаецца толькі звычайная квакша, якая мае расшыраныя дыскі-прыліпалы на кончыках пальцаў, выкарыстоўвае для прымацавання да субстрату таксама бруха і горла. Астатнія амфібіі падымаюцца па вертыкальных паверхнях толькі ў выглядзе выключэння (напрыклад, дробныя травяныя і вастрамордыя жабы часам могуць узбірацца на паўметровую вышыню па густой траве або кустах за кошт сваёй вільготнай і ліпкай скуры). Трытоны ў пошуках вільготных месцаў для дзённага адпачынку нярэдка могуць прабірацца пад карой або па трэшчынах у старых пнях на вышыню да 1 м. Жарлянкі ва ўмовах тэрарыума могуць нядрэнна лазіць па вертыкальным вільготным шкле. З рэптылій Беларусі ў нейкай меры лазячыя ўласцівасці характэрны для порсткай і жывароднай яшчарак, якія па шурпатых вертыкальных паверхнях здольныя пры небяспецы ўзбірацца на вышыню некалькіх метраў. Здольныя лазіць і вужы, якія часам здабываюць птушанят з гнёздаў берагавых ластавак.

Земнаводныя і паўзуны   Земнаводныя і паўзуны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020