Паразіты земнаводных і паўзуноў. З эктапаразітаў на земнаводных часцей за ўсё пасяляюцца конская і чатырохвокая жабіна п'яўка, а з групы эндапаразітаў - у асноўным гельмінты класаў сысуноў, цэстод, нематод. Адзначаны відаспецыфічныя паразіты. У звычайным трытоне ў Беларусі паразітуе 14 відаў гельмінтаў, у грабеньчатым - 11, у жарлянцы - 8, у часночніцы - 3, у зялёнай рапусе - 7, у шэрай рапусе - 6, у квакшы - 4. Даследаванні паказалі, што самымі заражанымі сярод земнаводных з'яўляюцца зялёная рапуха і бурыя жабыазёрнай - 22 віды паразітаў, у сажалкавай - 19, у вастрамордай - 18, у травяной - 19 відаў). На яшчарках (толькі дарослыя асобіны) адзначана паразітаванне некалькіх відаў кляшчоў. Кляшчы прэімагінальнай стадыі (лічынкі, німфы) пасяляюцца на пярэдняй частцы тулава яшчаркі (пад каўняром, за вушнымі адтулінамі, а таксама на плячы). 3 240 абследаваных яшчарак на 16 асобінах выяўлена 56 кляшчоў. У Гарадзенскай вобласці на адной яшчарцы быў выяўлены 21 паразіт (20 лічынак і 1 німфа). Заражанасць яшчарак кляшчамі найбольш высокая ў чэрвені і жніўні, што супадае з павышэннем актыўнасці лічынак і німфаў у гэты час. Порсткая яшчарка часцей заражаецца кляшчамі, чым жывародная.

Паведаміць пра недакладнасьць