Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Прамерванне амфібій і рэптылій. Выкарыстоўваецца ў герпеталогіі як для ідэнтыфікацыі відаў, так і для вывучэння ўнутрывідавых і папуляцыйных адрозненняў (зменлівасці). Улічваючы даволі значныя марфалагічныя адрозненні паміж рознымі таксанамічнымі групамі амфібій і рэптылій, для кожнай з іх існуюць свае схемы вымярэнняў. Найбольш агульнымі для ўсіх або большасці прадстаўнікоў герпетафауны, уключаючы і лічынак, з'яўляюцца наступныя памеры: даўжыня тулава (L.), даўжыня галавы (L.C.), даўжыня хваста (L.cd.), даўжыня пярэдніх канечнасцей (P.p.). Разам з тым ёсць і спецыфічныя для кожнай сістэматычнай групы прамеры. Напрыклад, для бясхвостых амфібій, якія з'яўляюцца найбольш прызнанымі мадэльнымі аб'ектамі вывучэння марфалагічнай зменлівасці, выкарыстоўваюць дадаткова такія прамеры, як максімальная шырыня галавы каля асновы ніжніх сківіц (Lt.c.), адлегласць ад кончыка морды да пярэдняга краю вока (D.r.o.), адлегласць паміж ноздрамі (Sp.n.), найменшая адлегласць паміж унутранымі краямі верхніх павек (Sp.p.), найбольшая даўжыня барабаннай перапонкі (L.tym.), даўжыня сцягна (F.), даўжыня галёнкі (T.), даўжыня першага пальца задняй нагі (D.p.), найбольшая даўжыня ўнутранага пятачнага бугарка каля яго асновы (C.int.), вышыня пятачнага бугарка (c.int.h.) і шэраг іншых. На падставе гэтых прамераў разлічваюцца індэксы або адносныя паказчыкі, асобных частак цела і органаў, якія выкарыстоўваюцца ў сістэматыцы бясхвостых земнаводных. Для чарапах спецыфічнымі прамерамі з'яўляюцца: даўжыня карапакса (Lt. car.), найбольшая шырыня карапакса (Lt. car.), найбольшая вышыня цела (Al. t.), якая вымяраецца ад плоскасці размяшчэння пластрона да найбольш вытырклай кропкі верхняй паверхні карапакса. Акрамя прамераў у сістэматыцы паўзуноў (яшчарак, змей) выкарыстоўваюцца асаблівасці лускаватага покрыва (фалідозу), напрыклад, колькасць гарлавых, спінных лусак, колькасць папярочных радоў брушных шчыткоў, колькасць сцегнавых пор і шэраг іншых.

Земнаводныя і паўзуны   Земнаводныя і паўзуны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020