Экатон, пераходная пагранічная зона (паласа) паміж рознатыповымі біягеацэнозамі. Характарызуецца краявым эфектам - павышанай відавой разнастайнасцю і шчыльнасцю пашырэння раслін і жывёл. Ва ўмовах лясной зоны найбольш тыповымі з'яўляюцца пагранічныя зоны паміж ляснымі і адкрытымі ўчасткамі (балотамі, лугамі, палямі), паміж наземным, водным асяроддзем (прыбярэжныя палосы рэк, азёр, сажалак, вадасховішчаў і інш.), паміж рознатыповымі ляснымі біятопамі (напрыклад, паміж хвойнікамі і алешнікамі).

Экатоны адыгрываюць асобую ролю ў экалогіі амфібій і рэптылій, таму што большасць відаў аддае перавагу пагранічным участкам паміж сушай і разнастайнымі вадаёмамі, паміж ляснымі і адкрытымі біятопамі. Іншымі словамі, земнаводных і паўзуноў можна назваць тыповымі экатоннымі жывёламі.

Паведаміць пра недакладнасьць