Аксаміт (ад грэч. heksamiton - з шасці нітак), шаўковая або баваўняная тканіна з мяккім густым вертыкальным ворсам (1,5-2 мм), які атрымліваецца выцягваннем нітак у петлі (пяцельчаты А.) або ў выніку іх разразання (разразны А.). Тэхніка вырабу аксамітных тканін зарадзілася на Ўсходзе, магчыма ў Кітаі. У Беларусі атрымалі пашырэнне разнастайныя віды А., у тым ліку з ціснёным узорам, вышыўкай сярэбранымі, залатымі, шаўковымі ніткамі; выкарыстоўваецца для пашыву адзення, аздаблення інтэр'ераў, абіўкі мэблі.

Паведаміць пра недакладнасьць