Барабан (ад татарск. барабан - бубен), у архітэктуры верхняя частка будынка, якая нясе купал, абапіраецца на сцены, слупы, ветразі. Б. мае цыліндрычную ці гранёную форму, можа быць глухім (без светлавых праёмаў), мець светлавыя праёмы. Найбольш пашыраны ў хрысціянскім культавым дойлідстве. У архітэктуры Беларусі вядомы з 11 ст.

Паведаміць пра недакладнасьць