Бернардзінцы, манахі каталіцкага ордэна, які адгалінаваўся ад францысканцаў і меў больш строгі статут. Назву атрымаў ад імя рэфарматара ордэна францысканцаў Бернарда Сіенскага (пач. 15 ст.). У Беларусі ордэн Б. пачаў місіянерскую і пастырскую дзейнасць з другой пал. 15 ст. Пры кляштарах Б. дзейнічалі школы, меліся бібліятэкі.

Паведаміць пра недакладнасьць