Вежа, збудаванне, вышыня якога значна большая за яго гарызантальныя памеры (дыяметр, бакі асновы). В. бываюць круглыя, квадратныя, шматгранныя, шмат'ярусныя, a таксама каменныя, драўляныя, цагляныя, з завяршэннем у выглядзе шатра, купала, плоскага ці вальмавага даху. У беларускім дойлідстве драўляныя В. вядомы з жалезнага веку, мураваныя - з другой пал. 13 ст.

Паведаміць пра недакладнасьць