Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Гратэск (франц. grotesque - вычварны, мудрагелісты, смешны, камічны, ад іт. grottesca ад grotta - грот),

1. Арнамент у выглядзе пераплеценых выяў жывёлы, раслін, узоры якога былі знойдзены ў руінах старажытнарымскіх будынкаў, што мелі назву «гроты» (адсюль назва).

2. Выява людзей або прадметаў у фантастычна-перабольшаным, нязграбна-камічным выглядзе ў выяўленчым мастацтве, тэатры, літаратуры, кіно.

3. Від друкарскага шрыфчу без засечак на канцах штрыхоў, з раўнамернай таўшчынёй элементаў літар (старажытны, плакатны, рублены шрыфты). У беларускім мастастве рысы Г. атрымалі пашырэнне з часоў Адраджэння.

Архітэктура і мастацтва   Архітэктура і мастацтва
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019