Графіка (ад грэч. grapho - пішу), від выяўленчага мастацтва, да якога адносяцца малюнак і друкаваныя мастацкія творы (гравюра, літаграфія, манатыпія). Асноўнымі выразнымі сродкамі Г. з'яўляюцца контурная лінія, штрых, пляма, фон аркуша. Г. падзяляецца на: станковую (малюнак, эстамп), кніжную, газетна-часопісную, прыкладную (прамысловая Г., паштовыя маркі, экслібрысы, плакат). Ha мяжы Г. і жывапісу знаходзяцца акварэль, гуаш, пастэль. Першымі творамі беларускай Г. з'яўляюцца мініяцюры рукапісаў 11-12 стст.

Паведаміць пра недакладнасьць