Закамара, паўкруглае ці кілепадобнае завяршэнне вонкавага боку сцяны будынка, якое па форме адпавядае скляпенню. У залежнасці ад колькасці скляпенняў фасад будынка можа мець некалькі З.; характэрна для храмаў візантыйскага крыжова-купальнага тыпу. У беларускім дойлідстве З. вядомы з 11-12 стст. (гл. таксама Какошнік).

Паведаміць пра недакладнасьць