Збор, рэфармацкая царква, тып культавага збудавання, пашыраны ў Беларусі, Польшчы, Летуве ў 16 - першай пал. 17 ст. З. узводзіліся з дрэва, каменю, цэглы; у мастацка-архітэктурным вырашэнні вызначаліся стылямі готыкі і Рэнесансу. Акрамя асноўнага аб'ёму, завершанага двухсхільным, вальмавым, шатровым (гл. Шацёр) або купальным (гл. Купал) дахам, на галоўным фасадзе мелі абарончую вежу-званіцу. Сцены ўмацоўваліся контрфорсамі. Некаторыя З. былі храмамі-крэпасцямі: стаялі на ўзвышшы, былі абнесены абарончымі сценамі, вежамі, часам абкружаліся равамі. Пры З. будаваліся школы, друкарні, шпіталі.

Паведаміць пра недакладнасьць