Зграфіта (графіта; іт. sgraffito, graffito - літаральна выдрапаны), від манументальнага жывапісу, прынцыпы і тэхніка якога заснаваны на прадрапванні спецыяльнымі інструментамі верхніх тонкіх слаёў тынкоўкі да ніжніх, кантрастных па тону і колеру ў адносінах да верхніх. У Беларусі З. вядома з часоў Адраджэння.

Паведаміць пра недакладнасьць