Каларыт (іт. colorito ад лац. color - колер, фарба), сістэма гарманічных суадносін колераў, адценняў у творах выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, архітэктуры. К. - важнейшы сродак пабудовы выразнай і эмацыянальна дзейснай формы твора, адзін з галоўных кампанентаў стварэння мастацкага вобраза; вызначаецца пануючым у пэўны перыяд стылем (гл. Стыль у мастацтве), a таксама тэмай, сюжэтам мастацкага твора; мае цесную сувязь з кампазіцыяй (гл. таксама Гармонія).

Паведаміць пра недакладнасьць