Кафля (польск. kafel ад ням. Kachel), керамічныя пліткі для аб ліцоўкі сцен, печаў, камінаў. З тыльнага боку маюць рэбры, якія ўтвараюць адкрытую каробку (румпу) для мацавання на паверхні; з ліцавога боку могуць быць гладкімі ці з рэльефам, пакрытымі белай ці каляровай палівай. У Беларусі выраб К. пашырыўся з 14 ст.

Паведаміць пра недакладнасьць