Лесіроўка (ад ням. lasieren - пакрываць палівай, падфарбоўваць), тэхніка, мастацкі прыём у жывапісе, заснаваны на выкарыстанні празрыстасці фарбаў, калі слой адной фарбы прасвечваецца праз слой другой. Да Л. звяртаюцца з мэтай надання колеру новых адценняў, для ўзмацнення ці прыглушэння іх інтэнсіўнасці. Л. пашыраны ў акварэльным і алейным жывапісе, у работах майстроў 15-19 стст. У беларускім жывапісе Л. вядомы з 16 ст. (параўн. Пастознасць).

Паведаміць пра недакладнасьць