Мяккі лак, адзін з відаў тэхнікі афорта. Адпаведна ёй на металічную паверхню наносіцца афортны лак, змешаны з глушчам, што надае яму мяккасць, здольнасць лёгка адставаць ад паверхні друкарскай формы і прыліпаць да паперы пад націскам алоўка. Адкрытыя паверхні падвяргаюць траўленню.

Паведаміць пра недакладнасьць