Народныя строі, комплексы народнага адзення, пашыраныя на вызначанай тэрыторыі і характэрныя для пэўнага часу бытавання. Адрозніваюцца асаблівасцямі крою асобных частак касцюма, характарам тканін, аздабленнем, спосабам нашэння. Залежаць ад узроўню сацыяльна-эканамічнага развіцця тэрыторый, прыродна-кліматычных умоў, роду гаспадарчай дзейнасці, рэлігійнай прыналежнасці, узаемасувязей з культурай іншых народаў. Вылучаюць брагінскі, буда-кашалёўскі, ваўкавыска-камянецкі, вілейскі, давыд-гарадоцка-тураўскі, дубровенскі, калінкавіцкі, кобрынскі, краснапольскі, лепельскі, маларыцкі, мастоўскі, неглюбскі, слуцкі, турава-пінскі Н. с.

Паведаміць пра недакладнасьць