Неакласіцызм (псеўдакласіцызм; ад грэч. neos - новы і класіцызм), назва рознанакіраваных мастацкіх з'яў апошняй трэці 19-20 ст., звязаных са зваротам да традыцый мінулых эпох, адвечных эстэтычных каштоўнасцей - антычнасці, эпохі Адраджэння, класіцызму. Тэрмін «неакласіцызм» ужываецца таксама для абазначэння паўтарэння ў новых умовах стылістычных прыёмаў класіцызму. У беларускай архітэктуры Н. вядомы з 1910-х гг.

Паведаміць пра недакладнасьць