Оп-арт (англ. ор art, скароч. ад optical art - аптычнае мастацтва), мадэрнісцкі напрамак у выяўленчым мастацтве, адна з мадыфікацый абстракцыянізму. Прадстаўнікі О.-а. выкарыстоўваюць у сваіх творах камбінацыі простых геаметрычных фігур, дасягаючы ілюзорных, аптычных эфектаў. Дэкаратыўныя магчымасці О.-а. знайшлі выкарыстанне ў прамысловай графіцы, плакаце, афармленчым мастацтве (гл. таксама Мадэрнізм, Абстрактнае мастацтва).

Паведаміць пра недакладнасьць