Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Перспектыва (франц. perspective ад лац. perspicere - глядзець праз, пранікаць позіркам), змяненні форм і памераў прадметаў, іх афарбоўкі, якія ўзнікаюць на адлегласці; навука, якая даследуе заканамернасці і асаблівасці ўспрыняцця чалавечым вокам форм, што знаходзяцца ў прасторы, a таксама сістэма практычных спосабаў і прыёмаў выяўлення гэтых форм на плоскасці або ў прасторы (круглая скульптура). Вылучаюць П. лінейную і паветраную. П. лінейная вызначае аптычныя скажэнні форм прадметаў, іх памераў, прапорцый, якія выклікаюцца іх перспектыўным скарачэннем. Паветраная П. вызначае змяненні колераў, абрысаў і ступеняў асвятлення прадметаў, якія ўзнікаюць пры ўдаленні натуры ад вачэй назіральніка і залежаць ад святлопаветранай праслойкі паміж прадметам і назіральнікам. У П. вылучаюць: лінію гарызонта - уяўную прамую, якая ўмоўна знаходзіцца ў прасторы на ўзроўні вачэй назіральніка; кропку позірку - месца, на якім знаходзяцца вочы назіральніка; цэнтральную кропку зыходу - кропку, размешчаную на лініі гарызонта насупраць вачэй назіральніка; вугал позірку.

Архітэктура і мастацтва   Архітэктура і мастацтва
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019