Плакат (ням. Plakat ад франц. placard - аб'ява, афіша ад plaquer - наляпіць, прыклеіць), від графікі, асобны твор, выкананы ў рэкламных, вучэбных, агітацыйных мэтах. П. вызначаецца абагульненасцю форм, выкарыстаннем выяўленчых метафар, агульнавядомых сімвалаў, у ім важную ролю адыгрывае характар шрыфту, размяшчэнне тэксту і яго змест, умоўнае дэкаратыўнае колеравае рашэнне. У беларускім мастацтве папярэднікам П. з'явіліся панегірыкі; як самастойны від графікі П. з'явіўся ў сяр. 19 ст. (параўн. Афіша).

Паведаміць пра недакладнасьць