Пояс, прадмет утылітарнага, абрадавага прызначэння ў выглядзе доўгай вузкай стужкі. У Беларусі вядомы П. з нітак (тканыя, плеценыя, вітыя, вязаныя), са скуры. Вызначаюцца багатым мастацка-дэкаратыўным аздабленнем: касыя палоскі, крыжыкі, грабеньчыкі, ромбы, кутасы, махры; устаўкі, нашыўкі з бісеру, саломы. Колеравая гама беларускіх П. заснавана на спалучэнні чырвонага арнаменту з белым фонам. П. ужываліся для падпяразвання адзення, імі спавівалі немаўлят, іх прышывалі да спадніц, фартухоў, імі абшывалі каўняры, боты, рукавы. П. - важны прадмет у абрадах (вясельны, пахавальны, святочны).

Паведаміць пра недакладнасьць