Пэндзаль (польск. pędzel ад ням. Pinsel), асноўны інструмент для нанясення фарбавых рэчываў на аснову ў творах жывапісу, графікі, часткова дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Вырабляюць са шчаціння, валасоў ці шэрсці жывёлы, пучкі якіх прымацоўваюць да ручкі. Адрозніваюцца па памерах (ад 1-га нумара - самага малога, і вышэй), форме (круглы, плоскі), матэрыялу (каланковы, шчаціністы, з поўсці куніцы, вавёркі, сінтэтычны - поліамідны).

Паведаміць пра недакладнасьць