Роспіс дэкаратыўны, арнаментаваная ці сюжэтная кампазіцыя, выкананая на дрэве, кераміцы, палатне, шкле, на частках архітэктурных пабудоў (манументальна-дэкаратыўны роспіс), прадметаў. Від дэкаратыўнага жывапісу (гл. таксама Батык, Манументальны жывапіс, Набіванка).