Сацыялістычны рэалізм, назва афіцыйнага напрамку ў мастацтве Савецкага Саюза, некаторых краін Эўропы, Азіі; мастацкай плыні ў культуры краін Амерыкі, Азіі, Афрыкі. Эстэтычная канцэпцыя С. р. заснавана на паказе жыцця, яго з'яў з пазіцый сацыялістычных ацэнак, на падпарадкаванасці мастацтва прынцыпам ідэалогіі і палітыкі. Тэрмін «С. р.» упершыню з'явіўся ў 1932 г. («Литературная газета» ад 23 траўня 1932 г.).

Паведаміць пра недакладнасьць