Трыпціх (ад трэч. triptychos - трайны),

1. У выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве тры творы, аб'яднаныя адной тэмай, ідэяй (гл. Ідэя мастацкая), пластычным і стылістычным вырашэннем (гл. Стыль у мастацтве). У асобных выпадках у частках Т. можа адлюстроўвацца адзін сюжэт.

2. Трохстворкавы складзень (параўн. Дыпціх, Паліпціх, Складзень).

Паведаміць пра недакладнасьць